Ніва № 07 (3536), 18 лютага 2024 г.

Загінулі за свой характар

Ганна КАНДРАЦЮК

Люба Рудчук, 92-гадовая бабуля са Шпакоў, ужо не памятае як хавалі святую Марыю (Петручук). Усё выветрыла з галавы, быццам і не было такога. Ці можа тыя ціхія мярліны засланіла сваё гора? Вечарам 2 лютага 1946 года жаўнеры «Бурага» забілі яе стрыя — 58-гадовага Васіля Клачко. Вобраз мёртвага сваяка, як жывы, стаіць у яе бяссоннай, сівой галаве:

— Прыехалі яны, ірады, у вёску як ужо пацямнела. На вазах, канямі. Тых фур было столькі сто і ну! Глядзім, а праз вуліцу ўжо стадола гарыць. Божанькі, ах божанькі, а што гэта за ліха? Да нас у хату зайшоў адзін і пытае ў маці:

— Gdzіe, mąż?

— Nіe żyje.

— Panі z dzіećmі nіgdzіe nіe іdzіe. Proszę sіedzіeć w domu.

— Dobrze, panіe!

Пагаварыў і пайшоў. Але мы не вытрымалі, пабеглі з мамай да стрына, што жыў з намі па-суседску. Ну, пабачыць, што там у іх. У хаце было ясна, бо ў печцы гарэлі дровы. У падсветленай ізбе згледзелі два трупы на падлозе. Гэта быў стрый і яшчэ адзін чалавек з вёскі. Люба запамятала, як маці ўхапіла яе за руку і сілком вытурыла з хаты сваякоў. Яна запіралася, крычала, што там нябожчыкі, што трэба ім дапамагчы, але маці не слухала яе, адно паўтарала:

— Гэта няпраўда, табе прыдалося!

— Мамо, то праўда, — крычала Люба, — там трупы ляжаць.

Памятае яшчэ як ішлі палямі з маці, братам і сястрой у польскую вёску Кажушкі. Снег ужо растаяў, але ў барознах трымаўся лёд. А яны выйшлі з хаты як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF