Ніва № 06 (3535), 11 лютага 2024 г.

З нядаўняй даўніны

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Складана цяпер знайсці нейкія агульныя інфармацыі ў нашай навакольнай медыйнай прасторы. Тут адно нешта накшталт тканіны са скрыготнымі пераплётамі вуткоў з асновамі; а з таго скрыгату ляцяць адно пустыя іскры. Трэба спадзявацца зруху на лепшае, на мякчэйшае, для душы выгаднейшае. А пакуль да таго, то, па меры магчымасцей, трэба сілкавацца альтэрнатыўнымі крыніцамі нейкіх сэнсоўных навін. Заглянуў я крыху экзатычна на медыйны партал Аль-Джазіра, а там пабачыў крыху свойскую, кранальную для нас навіну з грузінскага сабора; пра гэта было ад мяне нядаўна. А што больш?..

Зноў у экзатычны бок, цяпер у процілеглым напрамку — у Іспанію. Іспанія, як заўважыў амерыканскі пісьменнік Джэймс Мічэнер, нагадвае сваім кшталтам галаву рыцара ў даспехах; яго каска гэта Пірэнеі, падбародак гэта партугальскі мыс святога Вінцэнта, а нос каля Лісабона, ягоныя вочы паглядаюць на захад цераз Атлантыку. Значыць той рыцар не ў наш бок зацікаўлены. І партал публічных медыя таксама як той рыцар — за Пірэнеі не аглядаецца...

Убіўся я быццам у тупік і пачаў наўздагад блукаць па лабірынце таго партала. І залез у падкастынг іспанскай літаратуры. Там не толькі сусветнай вядомасці Сервантэс, але і іншыя прозвішчы, у тым і жаночыя. І пацікавіўся я, ці ў нашай Падляшскай кніжніцы прысутныя тыя аўтаркі. Атрымалася надта сціпла. Ёсць Кармен Лафарэт і ейныя дзве кніжкі; загаловак адной «За жалезным заслонам». Акурат пра падарожжа (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF