Ніва № 06 (3535), 11 лютага 2024 г.

Надзея (працяг з «Нівы» № 05)

Віктар САЗОНАЎ

16. Здрада. Дзверы ў пакой няспешна расчыніла Марыя. — Вы абедзве тут, — ветліва прывіталася яна такім спосабам. — Мы вас чакалі на сняданак, але вы не з’явіліся.

— Даядзім абедам, — усміхнулася Наталля.

— Асабіста вы абедаеце з прафесарам, — паведаміла Марыя. — Я перадала вашае жаданне сустрэцца з ім, і спадар Сымановіч сказаў, што менавіта за абедам адбываюцца найбольш выніковыя перамовы. Асабліва дзелавыя, — усміхнулася.

Хітравата так усміхнулася, як бы з падтэкстам.

Вось як яно ўсё павярнулася, як на рулетцы.

Наталля інстынктыўна схамянулася ад думкі, што яна не выспалася, і таму будзе выглядаць стомленай перад сваім былым каханым, як выціснуты лімон. Стомленай і таму непрыгожай. Патрапанай, як старая швабра. О, Божа!

— А якая мне розніца, як я буду выглядаць перад гэтым здраднікам?! Ён мне хто, муж, ці каханак, ці прыяцель?! Не! Ён мне ніхто, і завуць яго ніяк, — выціснула яна сабе пад нос зусім ціхім шэптам.

Ціхім, і такім жа няўпэўненым. І адразу падлавіла сябе на думцы, што міжволі займаецца самападманам. Не так ёй абыякава, насамрэч, якое яна зробіць візуальнае ўражанне на былога жаніха, як яна прыкідваецца перад сабой.

Жанчына злавіла сябе яшчэ на адной выснове, што падвышаны клопат пра свой знешні выгляд дзеля Мішкі не здзіўляе яе, не сароміць, не выклікае згрызот сумлення перад мужам, а ёсць нечым зусім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF