Ніва № 06 (3535), 11 лютага 2024 г.

Вершаўчытальня Андрэя Сцепанюка (73) Час на пачуцці. Частка першая. (Ці будуць наступныя не ведае нават аўтар)

Андрэй СЦЕПАНЮК

А можа б так, хаця на адну хвіліну, забыць аб нецікавых палітычна-грамадскіх здарэннях, якія апанавалі наш свет, і ўвайсці ў краіну, дзе самымі важнымі бываюць чалавечыя пачуцці? І то тыя светлыя і чыстыя, памятаючы, што нянавісць гэта таксама пачуццё. Як бы не глядзець, нават у самыя страшныя перыяды гісторыі чалавецтва не загасала мара аб свеце, у якім запануюць дабро і каханне. І вельмі часта тая мара пераходзіла ў надзею і давала натхненне на пабудову чагосьці творчага і перспектыўнага. А калі яшчэ, ужо неўзабаве, большасць людзей адзначаць будзе Дзень закаханых, або як хто хоча Дзень святога Валянціна, дык і з кахання пара пачаць. Літаратура, а асабліва паэзія, дала многа прыкладаў творчай вынаходлівасці аўтараў у гэтай галіне. Памятаючы, што паэт найлепш адчувае сябе калі цярпіць, пачнем усё ж такі з чагосьці аптымістычнага.

Верш свой напоўнены шчасцем,

Бы шампанскае ў чарцы глыбокай,

Хачу я да вуснаў прыкласці

Дзяўчыне маёй сінявокай.

Хай п’е мае думкі і мары,

Як вып’е — паўстануць другія.

напэўна ў адплату падарыць

Мне вусны свае дарагія.

Гадзіннікі крышаць гадзіны,

Канаюць секунды, імгненні.

Я з песняй і любай дзяўчынай

І ноч за акном на каленях.

Прыйшоў я са звонкаю одай,

Як з чаркай, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF