Ніва № 06 (3535), 11 лютага 2024 г.

«Invictus 1863» — прэзентацыя клуба гістарычнай рэканструкцыі

Міхал ІВАНЮК

У чацвёрты панядзелак студзеня была 161-я гадавіна выбуху паўстання Каліноўскага. Чарговая гадавіна паўстання дала магчымасць больш шырокай аўдыторыі даведацца пра дзейнасць рэканструктарскай групы, якая ўзяла лацінскую назву «Invictus 1863». Група аб’ядноўвае людзей, захопленых важнай гістарычнай падзеяй для ідэнтычнасці беларускага народа, а таксама польскага і літоўскага.

Invictus значыць непераможны. Хоць Вінцэнт Канстант Каліноўскі рана скончыў сваё жыццё на шыбеніцы царскага акупанта, ягоная ідэя непераможная дагэтуль. І жывым прыкладам гэтаму з’яўляецца група, якая рэканструюе эпоху, у якой жыў герой трох народаў.

Вечарам у панядзелак 22.01.2024 г. у сядзібе Беларускага хаба «Новая зямля» панавала даволі шумная атмасфера, і адначасова адчувалася святочная аўра ўрачыстасці. Мерапрыемства сабрала вялікую групу беларускай дыяспары, СМІ і людзей, неабыякавых да часоў барацьбы нашых продкаў за нашу незалежнасць. Сустрэча пачалася з урачыстага ўнясення Васілём Калачом сцяга часці, з бурнага вітання залай сябраў рэканструктарскай групы і тлумачэння ды напаміну прычыны сустрэчы.

Васіль Калач — чалавек з найбольшым стажам гістарычнай рэканструкцыі, адказны за кантакты са СМІ, акрэсліў пачаткі гурта. У сваіх першых словах прымяніў выраз, які ўжываў у сваіх творах Каліноўскі:

— Дзецюкі, ідэя стварэння клуба нарадзілася год таму з нагоды круглай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF