Ніва № 06 (3535), 11 лютага 2024 г.

Знаходка ў Багаслоўскай царкве ў Новаберазове (працяг артыкула з Нівы № 04)

Аляксей МАРОЗ

У час дзяцінства майго бацькі Грыгорыя Мароза, які нарадзіўся ў 1930 годзе, у Новаберазове вельмі часта называлі хлопцаў іменем Грыгорый. У маёй роднай вёсцы жылі толькі тры Грышы Марозы і такое імя і прозвішча было ў нашага ніўскага карэспандэнта Грышы Мароза са Старога Беразова. Таму мяне пыталіся, ці я не сын карэспандэтна «Нівы». Яшчэ роднага брата майго дзядулі Мікіты, звалі ў Беразове Рыгорам і так называлі таксама іншых жыхароў з яго пакалення, ахрышчаных іменем Грыгорый. Майго бацьку і іншых з яго пакалення аднайменнікаў і малодшых усе звалі ўжо Грышамі. Яшчэ больш разнавіднасцей было, калі дзяўчынку ў парафіяльнай кнізе запісалі Аннай. Такіх імён было ў Новаберазоўскім прыходзе многа, паколькі па-суседску быў Старакарнянскі прыход, дзе шматлюдна праходзілі святкаванні ў гонар святой праведнай Анны і яе культ быў у Новаберазоўскім прыходзе таксама вельмі пашыраны. Гэта было прадаўжэннем культу Старакарнянскай іконы Божай Маці, які спыніла бежанства 1915 года, калі цудатворная ікона была вывезена ў Расію і там загінула. У сем’ях маіх продкаў і іх нашчадкаў таксама часта дзяўчынак хрысцілі іменем Анна, у памяць святой праведнай Анны. Аднак называлі іх па-рознаму. Родную сястру маёй бабулі Вольгі называлі Ганнай і так называлі яе равесніц. Сяброўку майго бацькі з Новаберазова называлі Гандзяй, а родную сястру — Анютай. Дачку цёткі Анюты, маю дваюрадную (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF