Ніва № 06 (3535), 11 лютага 2024 г.

Сустрэча з камандзірам Палка Каліноўскага

Міхал ІВАНЮК

Сустрэча з Дзянісам „KIT” Прохаравым і намеснікам камандзіра палка Вадзімам Кабанчуком у Беластоку 30 студзеня 2024 года.

Беларуская грамада мела магчымасць сустрэцца з прадстаўнікамі Палка імя Каліноўскага ў дванаццаці гарадах Еўропы. Беласток быў адным з іх, побач Варшавы (дзе прайшлі дзве сустрэчы на пачатку і ў канцы маршруту), Лодзі, Кракава, Вроцлава, Познані, Быдгашчы і Гданьска, а таксама еўрапейскіх сталіц, такіх як Прага, Берлін і Вільня. Як падкрэсліваюць вайскоўцы, гэты маршрут з’яўляецца своеасаблівай падзякай беларусам за іх уклад у дзейнасць палка, бо без іх сродкаў фарміраванне не магло разлічваць на такія эфектыўныя дзеянні на полі бою.

Полк імя Канстанціна Каліноўскага — добраахвотнае фармаванне з прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якое падпарадкоўваецца Легіёну міжнароднай тэрытарыяльнай абароны Украіны, які ўваходзіць у склад Узброеных Сіл Украіны. Вайскоўцы палка ўдзельнічаюць або прымалі ўдзел у абароне Украіны, у баях за Кіеў, Ірпень, Бахмут і ў баях за Лісічанск і Севераданецк. Карані гэтага фармавання сягаюць яшчэ да вайны на Данбасе ў 2014 годзе. У яго склад уваходзяць падраздзяленні «Пагоня» і тактычная група «Беларусь», створаная ў 2015 годзе. У складзе палка «Азоў» тады ваявалі і беларусы, але ў цяперашнім выглядзе полк быў створаны як батальён 9 сакавіка 2022 года і стаў адным з самых пазнавальных замежных падраздзяленняў у складзе Узброеных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF