Ніва № 06 (3535), 11 лютага 2024 г.

Беларуская міграцыя

Яўген ВАПА

На мінулым тыдні паважаныя мною сябры з Беларусі, якім ужо выпала пажыць некалькі гадоў у Польшчы, распавялі мне пра свае назіранні за сваімі суродзічамі, якія таксама апынуліся ў Беластоку. Вельмі цікавымі былі таксама заўважаныя імі адрозненні ў публічным вымярэнні беларусаў-эмігрантаў з пражываючымі ў нас украінскімі ваеннымі бежанцамі. Гэтая тэма напэўна знаходзіцца і пад назіраннем навукоўцаў беластоцкіх вышэйшых навучальных устаноў. Аднак думаю, што хутчэй знойдзе яна сваё адлюстраванне як у журналісцкай, так і ў літаратурнай творчасці. У апошнім нумары «Нівы» менавіта на нашых старонках з’явіўся ўжо матэрыял прысвечаны гэтай тэме. Усе назіральнікі згодна сцвярджаюць, што канца развітанняў беларусаў са сваёй Бацькаўшчынай не відаць. Пятля дыктатара Аляксандра Лукашэнкі заціскаецца штораз мацней і балюча на беларускіх шыях і пазваночніках. Ваенны саюзнік Уладзіміра Пуціна і адначасна злачынец супраць уласнага і ўкраінскага народаў паглыбляецца ў маштабным коле рэпрэсій і здзекаў. Цана ўлады і падтрымкі з боку Расіі патрабуе ахвяр і, на жаль, фізічнага і псіхічнага вынішчэння сваіх апанентаў. Прымушэнне да эміграцыі лукашэнкаўскіх непрыхільнікаў, гэта таксама адзін з тых інструментаў, якімі зараз карыстаюцца шматлікія спецслужбы дыктатуры.

Каб паказаць велічыню з’явы міграцыі беларусаў у Польшчу, пакарыстаўся я данымі польскай Установы па справах чужаземцаў, якая ў публічную прастору выклала самую свежую і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF