Ніва № 06 (3535), 11 лютага 2024 г.

Дарога ў Дамаск

Міраслаў ГРЫКА

Маладым не зайздрошчу, і іх старасць дагоніць. Беззваротна. Па-за ўсякім сумневам. Ім таксама будзе балюча. Але маладыя не хочуць пра гэта ведаць. А можа, так і лепш. Калі вы адпраўляецеся ў вялікае кругасветнае падарожжа, вы павінны адплыць, а не стаць на якар. Жыццёвы шлях пачынаецца з нараджэння і заканчваецца смерцю. Што гэта клішэ? Так, гэта банальнасць, але я б не стаў недаацэньваць схаваную ў ім мудрасць. Як калі жадаем камусьці шчасця і здароўя. Нічога не можа быць больш банальным! Аднак гэта тое, што нам больш за ўсё патрэбна, фундаментальнае ў жыцці чалавека: шчасце і здароўе. Усё астатняе, нават калі яно скрыўляецца, можна выпрастаць. З большымі ці меншымі намаганнямі, гэта праўда. У рэшце рэшт, у гэтым пытанні ў мяне ёсць інтуіцыя, што намаганні, прыкладзеныя для выпраўлення жыццёвых памылак, прама прапарцыянальныя ўзроўню задаволенасці, дасягнутай пазней. А значыць, і пачуццё ўласнай годнасці. Мы не нараджаемся роўнымі. Гэта вельмі несправядліва, але, тым не менш, дакладна. Адным даецца больш, іншым менш. Красы, розуму, месца часам больш спрыяльнае за іншыя. Таму столькі шляхоў, колькі людзей на свеце. Шляхі, якія перасякаюцца, паралельныя, разыходзяцца ў бакі або прама натыкаюцца адзін на адзін. Карта чалавечага свету вельмі хаатычная і цяжка арыентавацца. Магчыма, гэта прычына таго, што людзі так часта памыляюцца. Нічога! Вам проста трэба знайсці свой страчаны шлях. Або закрэсліць новы, хіба што — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF