Ніва № 06 (3535), 11 лютага 2024 г.

Кароткі спартовы век

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Бягучы год адзначаны ў календары як алімпійскі. Алімпіяда, якая плануецца і, калі нічога не здарыцца надзвычайнага, пройдзе ў ліпені-жніўні ў Парыжы, напэўна не прынясе беларускім аматарам спорту асабліва станоўчых эмоцый. Мы — чужыя на гэтым свяце жыцця, як казаў літаратурны герой. Беларусь (спярша нават напісалася Бедарусь — літары «л» і «д» на клавіятуры побач!) усё больш у цывілізаваным свеце пераўтвараецца ў міжнароднага ізгоя, а многія таленавітыя людзі краіны, асабліва моладзь, не маюць выбару і змушаныя тысячамі пакідаць родныя гарады і мястэчкі і шукаць лепшай долі на Захадзе і па ўсім свеце. Паколькі Рэспубліка Беларусь замест таго, каб быць прызнанай акупаванай тэрыторыяй, лічыцца суагрэсарам у вайне Расеі з Украінай, то яе спартоўцы разам з маскоўскімі прадстаўнікамі адхілены Міжнародным Алімпійскім Камітэтам, а на ніжэйшым роўні канкрэтнымі міжнароднымі федэрацыямі ад удзелу ў важнейшых спартовых форумах планеты. Многія з іх змушана пакінулі краіну.

Спартоўцы эмігравалі з Беларусі і раней. Але гэта не было такім масавым і людзі выязджалі з эканамічных прычын альбо па поклічу крыві. Таму тытулаваны гарадзенскі лёгкаатлет-дзясяціборац Эдуард Хямяляйнен завяршаў сваю кар’еру ўжо ў Фінляндыі, адкуль былі яго продкі. А іншы талент айчыннай лёгкай атлетыкі — рэкардсмен Беларусі ў скачках з шастом Дзмітрый Маркаў у лепшыя свае гады пераехаў у Аўстралію — паколькі ў Беларусі не было асаблівай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF