Ніва № 06 (3535), 11 лютага 2024 г.

Яшчэ не навучаны святкаваць!

Ганна КАНДРАЦЮК

— Я не памятаю, каб так служылі ў нашай царкве, — кажа спадарыня Тоня. — Як слухала спевы, то падумала, што разам з бацюшкамі нашы святыя пакутнікі спяваюць.

— Так дастойна, пекна, як у саборы якім сёння правілі, — дадае мужчына, які стаіць побач.

Гэта пра багаслужбу ў Браньску, якую саслужылі ў пятніцу, 2 лютага г.г., у 78-ую гадавіну трагічнай гібелі жыхароў Браньскай зямлі. Да 2020 года, пакуль не кананізавалі 80 ахвяр крывавага паходу Бурага, у гэты сумна-трагічны, да таго марозны дзень служылі паніхіду. На багаслужбу збіраліся толькі сем’і ахвяр. Зараз у парафіі светлае свята з малебнамі, святочнымі кандакамі і велічаннем.

— Усё адно, калі прыгадаеш той дзень, баліць душа, — кажа мая субяседніца.

Адразу пасля літургіі ў Браньску амаль усе паехалі памаліцца на магілу ў Зані, а пасля яшчэ малебен адслужылі пры крыжы ў Шпаках, дзе закінуты, з зацёртымі прозвішчамі ахвяр, мемарыял. З вёскі выйшла толькі жменька жанчын. А ўжо на могільнік у Малешах, дзе сімвалічны новы помнік Падляшскіх святых, паехалі толькі мы з радыёжурналісткай Валяй Лаеўскай і яшчэ трох пілігрымаў з Бельска.

— Мы яшчэ не навучаны радасна, з застоллем і гасцямі святкаваць гэты дзень, — кажа спадар Юры са Шпакоў. — Людзі прыйдуць да крыжа, пастаяць і ідуць па хатах.

— І то пераважна ідуць тыя, у каго хтосьці загінуў з сям’і, — дадае пані Анна.

У парафіі Малешы, куды прыналежыць як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF