Ніва № 05 (3534), 4 лютага 2024 г.

Сталін вечнажывейшы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Здарэнне ў Саборы Святой Тройцы ў грузінскай сталіцы Тбілісі ў трэці дзень Каляд выклікала шырокае медыйнае рэха. Была там апаганена ікона з выявай Сталіна. Чаму акурат Сталін апынуўся на царкоўнай іконе? Не, не ён сам, а побач нядаўна ўзведзенай у кагорту святых Матроны Маскоўскай. А апынуўся там славуты правадыр наступным чынам...

Спярша, аднак, пра Матрону. Як падае інтэрнэтная Праваслаўная энцыклапедыя, Матрона Ніканава нарадзілася ў першай палове 1880-х гадоў у Тульскай губерні ў прыстойнай сялянскай сям’і. Нарадзілася зусім невідучай, аднак была адорана духоўным зрокам. З ранняга дзяцінства цягнула яе ў царкву. Калі ёй было сем гадоў, у яе з’явіўся дар провіду і ацалення. Да яе сталі паломнічаць людзі, спачатку з недалёкіх мясцовасцей, а пасля і з іншых губерняў; прывозілі да яе нямоглых нават па некалькі фурманак у адзін дзень. Яшчэ ў раннім узросце яна гаварыла пра будучую рэвалюцыю, пра тое, як будуць раскідаць храмы, грабіць чужое багацце, ганяць людзей, забіраць зямлю. У шаснаццацігадовым узросце ёй адняло ногі, яна больш не магла хадзіць. Пасля бальшавіцкай рэвалюцыі, каб не наводзіць клопату на сваю сям’ю, яна ў 1925 годзе перабралася ў Маскву і Падмаскоўе, пражываючы ў розных людзей у ненайлепшых умовах, часта ў холадзе і голадзе. Увесь час да яе гарнуліся паломнікі, часта па сорак чалавек удзень. А яна малілася за іх і духоўна настаўляла. Памерла ў 1952 годзе, спачатку яе магілу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF