Ніва № 05 (3534), 4 лютага 2024 г.

Надзея (працяг з «Нівы» № 04)

Віктар САЗОНАЎ

15. Наталля і Асамі. Лёгкі, як летні ранішні ветрык стук у дзверы, вывеў Наташу з гіпнозу разваг і перажыванняў. Гэта Асамі нясмела цокала па дзвярах сваімі тонкімі пальчыкамі, нібы маленькі коцік нясмела скрэбаў, каб упусцілі. Ну як не ўпусціць?!

— Прабач, мне не спалася, і я выйшла прагуляцца на паветра. Убачыла, што і табе не спіцца, бо гарэла святло ў акне. Вось вырашыла наведацца, — патлумачыла яна прычыну свайго позняга візіту.

— Правільна зрабіла, — супакоіла яе Наташа і прапанавала сесці на крэсла ля журнальнага століка.

Сама размясцілася насупраць.

Здавалася, гэтай ноччу нават ноч не спіць. Нейкая таямнічая атмасфера нібы выцягвала вобразы з калектыўнага несвядомага, і неразгаданымі выявамі бударажыла імі душы людзей з падобнымі лёсамі. Як быццам змушала падзяліцца сваімі эмоцыямі, досведам і перажываннямі, каб знайшлі яны адказы на свае пытанні і сумневы, і больш нічога не баяліся ў гэтым жыцці.

— Што цябе непакоіць? — спыталася Наташа ў позняй госці.

— Чаму ты вырашыла дапамагчы мне? — адказала пытаннем на пытанне Асамі.

Наталля на хвіліну задумалася, але толькі на хвіліну. Што тут доўга думаць, калі ўсё ясна, як светлы дзень. Мала калі ў жыцці ўсю яе сутнасць перапаўняла такая непарушная ўпэўненасць у правільнасці і неабходнасці свайго ўчынку, як цяперашняе цвёрдае жаданне дапамагчы гэтай маладзенькай і недасведчанай дзяўчынцы. І сёння (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF