Ніва № 05 (3534), 4 лютага 2024 г.

«Твая гісторыя» — Баталістыка ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVIII стст. Мікола Волкаў

Міхал ІВАНЮК

Чарговы год існавання нефармальнага гістарычнага клуба «Твая гісторыя» распачаўся сустрэчай з гісторыкам Міколам Волкавым на сядзібе Беларускага хаба «Новая зямля», дзе ёсць памяшканні для лекцый. Менскі гісторык у чарговы раз прачытаў лекцыю пра ваенныя аспекты Вялікага Княства Літоўскага. Падчас свайго першага выступу некалькі месяцаў таму ён акцэнтаваў увагу на фартыфікацыях і іх ролі ў ВКЛ. Падчас аўторкавай (9.01.) сустрэчы ён засяродзіўся на батальным мастацтве, гэта значыць на шырокім разуменні адлюстравання баявых сцэн, ваенных маршаў, аблог і лагернага жыцця ў жывапісе і графіцы, а таксама прадставіў выбраныя творы праз праектар. У самым пачатку гісторык зазначыў, што тэма, у якой ён спецыялізуецца, не зусім шырокая, бо грунтавацца можна толькі на тым, што засталося ад тае сучаснасці, альбо на копіях пазнейшых стагоддзяў, твораў, якія былі знішчаны, страчаны ці разрабаваны. Значная частка твораў зараз знаходзіцца ў калекцыях еўрапейскіх устаноў, і гэты тып жывапісу бярэ свой пачатак у XVI стагоддзі. Як падкрэсліў гісторык, да нашых дзён захавалася каля пяцідзесяці жывапісных, графічных і іншых матэрыялаў таго перыяду, якія паказваюць ваенную спадчыну ВКЛ. Некаторыя з прадстаўленых на лекцыі твораў ушаноўвалі славу Радзівілаў, аднаго з найбуйнейшых магнацкіх родаў Рэчы Паспалітай, які ўкладваў значныя сродкі са свайго бюджэту ў тое, каб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF