Ніва № 05 (3534), 4 лютага 2024 г.

Сучаснае бежанства

Марыя КУЖАЛЕЎСКАЯ

З падзеямі бежанства большасць людзей сутыкнулася ў сем’ях, з пераказаў з пакалення ў пакаленне. Здаралася, што ўдзельнікі гэтых падзей напісалі свае ўспаміны. Аднак жа большасць ведаў пайшла ў нябыт. Вельмі добра, што ўдалося зберагчы ўспаміны бежанцаў 1915 года ў кнізе «Бежанства 1915 года» пад рэдакцыяй Віталя Лубы.

Сучаснае бежанства пачалося з пачаткам 2022 года. У 1915 годзе з зямель усходняй Беласточчыны і Гродзеншчыны ўцякло 2-3 мільёны людзей. Яны ўцякалі ад немцаў у глыб Расіі. Цяпер наадварот. У Польшчу ўцякаюць ад ваенных падзей жыхары ўсходняй Украіны. Перш за ўсё жанчыны, мамы і бабулі з дзецьмі рознага ўзросту. У 1915 г. бежанцам не хапала вады, ежы, яны ехалі на чужыну, не ведаючы куды. У такіх умовах паміралі многія і дарога была ўсланая памерлымі. Цяпер бежанства адбываецца ў «цывілізаваных умовах». Пацвярджаюць гэта ўкраінцы-бежанцы, з якімі я размаўляла. Што супольнае ў гэтых бедах? Людзі — якія дапамагалі і тады, і цяпер. Яны прынялі ў свой дом чужых людзей. Цяпер палякі зрабілі тое самае. Прымалі ў свае дамы, забяспечвалі ежай, адзеннем. Многа арганізацый уключылася ў гуманітарную дапамогу.

Сучасных бежанцаў можна падзяліць на дзве групы. Першая — сапраўдныя бежанцы, якія ўцяклі, каб зберагчы сваё жыццё, а другая — бежанцы эканамічныя, якія пры нагодзе вайны пакарысталіся, каб палепшыць свае ўмовы жыцця. У мяне сярод знаёмых многа беларусаў і ўкраінцаў — сучасных бежанцаў. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF