Ніва № 05 (3534), 4 лютага 2024 г.

XXV Прэзентацыя калядных гуртоў. Гвязда і калядка — 14.01.2024 г.

Міхал ІВАНЮК

Гэта была ўжо дваццаць пятая, юбілейная прэзентацыя калядак, арганізаваная Беларускім грамадска-культурным таварыствам пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі і Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства.

Кароткім словам і прывітаннем да ўдзельнікаў і гледачоў канцэрт адкрыў старшыня БГКТ Васіль Сегень, які падзякаваў раднаму Падляшскага ваяводскага сейміка Славаміру Назаруку за дапамогу ў зборы сродкаў на гэтае мерапрыемства. Канцэрт вяла Ганна Комінч. Само мерапрыемства ў трэці раз адбылося ў Пачатковай школе № 44 імя Станіслава Манюшкі ў Беластоку, дзякуючы добразычлівасці дырэктаркі гэтай установы Эвы Барбары Занеўскай.

Падчас канцэрта выступіла шырокая палітра мастакоў-аматараў, якая прадстаўляла тую частку нашага ваяводства, дзе захавалася жывая беларуская калядная культура. Артысты прадставілі розныя ракурсы выканання папулярных калядак, у тым ліку ў выкананні салістаў, хароў і вакальных калектываў у суправаджэнні інструменталістаў. Амаль сямнаццаць выканаўцаў выступілі ў нядзелю 14 студзеня. Да іх належалі: хор „Крыніца” з Беластока, Калектыў „Мікрон” з Беластока, хор „Цаглінкі” з Дубін, хор „Васілёчкі” з Бельска-Падляшкага, калектыў „Антракт Плюс” з Бельскага дома культуры, калектыў „Малінкі” з Маліннік, Святлана Малеша з Гайнаўкі, Міраслаў Туроўскі з Канюк, сёстры Астапчук з Грабаўкі, калектыў „Арляне” з Орлі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF