Ніва № 05 (3534), 4 лютага 2024 г.

Ганна на слядах Яна Тарасевіча

Міра ЛУКША

Гісторыя пра Тарасевіча нясмела пачала дапамінацца пра яго праз амаль паўстагоддзя ад яго смерці. Невялікую, але змястоўную і хвалюючую кніжку пра кампазітара напісала журналістка «Нівы» Ганна Кандрацюк, а музыкі ўсё часцей чэрпаюць для выканання з ягоных твораў, якіх сотня, у тым ліку «Смутную песеньку» і «Раманс».

Ян Тарасевіч быў адным з самых таленавітых і ў той жа час малаацэненых музыкаў мінулага стагоддзя. Лёс звязаў яго з Саколкай. Кампазітар жыў між іншым у Шындзелі, у бок якога ідзе цяпер з Саколкі вуліца яго імя. На будынку музея Сакольскай зямлі яму была адкрыта мемарыяльная дошка на 50-годдзе ад яго смерці. Ідэя асабліва ўшанаваць памяць Яна Тарасевіча ў Беластоку нарадзілася ў радных Форуму меншасцей Падляшша. Імем выбітнага піяніста і педагога прапанавалі яны назваць кальцавую развязку на Выгодзе, на скрыжаванні вуліц 27 Ліпеня, Далістоўскай і Бжэхвы. Праект такога ўшанавання кампазітара ў горадзе зрэалізаваны дзякуючы раднаму Славаміру Назаруку і Ганне Кандрацюк, якая трыццаць гадоў таму пайшла яго слядамі і адкрыла жыццё і творчасць. Кніга W stronę Tarasiewicza выйшла двойчы — у 2002 і 2004 гадах, апублікаваная Праграмнай радай тыднёвіка «Ніва».

Ян Тарасевіч (1893-1961) — выпускнік кансерваторыі ў Пецярбургу, піяніст і кампазітар, аўтар больш за сто твораў, педагог. Нарадзіўся 23 верасня 1893 года ў Саколцы ў сям’і Марыі і Аляксея Тарасевічаў як чацвёртае дзіця, быў ахрышчаны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF