Ніва № 05 (3534), 4 лютага 2024 г.

Змова дэмагогаў

Міраслаў ГРЫКА

Падзеі ідуць за падзеямі. У свеце паскудныя ва Украіне і Палесціне і іншыя, незлічоныя, меншыя па маштабе трагедыі, схаваныя за большымі. Сусветная супольнасць не можа выправіць ні адной з іх. У Еўропе ўзмацняюцца страйкі: перавозчыкаў, фермераў, транспартнікаў... Большасць з іх выкліканая разрэгуляваным патокам тавараў і паслуг паміж краінамі ЕС і Украінай. У цэлым яна асіметрычная, што парушае функцыянаванне мясцовых рынкаў. Гэта выклікае асцярогі грамадства адносна будучыні Еўрасаюза пасля ўступлення ў яго Украіны. Яе пастаўкі збожжавых і харчовых прадуктаў могуць зламаць эканамічны хрыбет краін ЕС. Магчыма, але неабавязкова, пакуль гэтыя эканомікі адмовяцца ад канкурэнцыі з Украінай у сегменце масавай сельскагаспадарчай вытворчасці і пяройдуць на высокую перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі. Гэта адкрыла б магчымасць для развіцця ўстойлівай арганічнай сельскай гаспадаркі, якая ў цяперашні час нішавая. Але і шанц развіваць многія галіны, звязаныя з сельскагаспадарчай вытворчасцю — ад сучаснага машынабудавання да інавацыйных тэхналогій перапрацоўкі. Як бы смешна гэта ні гучала, Еўропа, якая апярэдзіла Украіну як мінімум на два тэхналагічныя і інфраструктурныя скачкі, баіцца кошту чарговага скачка. Нездарма, бо выдаткі будуць значныя. І грамадскія, і гаспадарчыя. Яны, несумненна, ператворацца ў палітычныя настроі ўсіх еўрапейскіх грамадстваў. Ці адновяць яны ў бліжэйшы час аўтарытарнае кіраванне ў сваіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF