Ніва № 05 (3534), 4 лютага 2024 г.

Паразіты нашага часу

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Раней многія з нас, беларусаў, надзвычай ганарыліся тым фактам, што БССР была ў ліку заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Калі яна стварылася ў 1945 годзе, у яе ўваходзіла 51 дзяржава. Насамрэч жа крыху менш, бо ні Беларусь, ні Украіна не мелі ніякага суверэнітэту, а ў ААН былі прадстаўлены па жаданні Масквы, каб яна мела дадатковыя два галасы. Зараз у ААН уваходзяць 193 краіны — амаль усе, што прызнаныя і існуюць на нашай зямлі.

У першыя дзесяцігоддзі пасля Другой сусветнай вайны ААН напэўна адыграла сваю пазітыўную ролю ва ўмацаванні мірнага суіснавання і лакалізацыі рэгіянальных канфліктаў. Але далей гэтая міжнародная арганізацыя стала пашырацца, абрастаць рознымі бюракратычнымі структурамі, шматлікімі камітэтамі і падкамітэтамі. Зараз у структуру ААН уваходзяць ажно шэсць толькі асноўных органаў: Генеральная Асамблея, Рада Бяспекі, Эканамічная і Сацыяльная Рада, Рада па апецы, Міжнародны суд ААН і Сакратарыят ААН. Гэта ўжо вялізнейшая армія чыноўнікаў, бюракратаў і розных тэхнічных работнікаў. А ў рамках намнога больш шырокай сістэмы ААН дзеіць процьма спецыялізаваных міжнародных агенцтваў, фондаў, праграм, у тым ліку Група сусветнага банка, Сусветная арганізацыя аховы здароўя, Сусветная харчовая праграма і шэраг іншых. Штаб-кватэра ААН як вядома ў Нью-Йорку, вялізныя офісы ёсць таксама ў Вене, Жэневе, Найробі.

Каб не быць галаслоўным, прывяду толькі адзін прыклад з уласнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF