Ніва № 05 (3534), 4 лютага 2024 г.

Незвычайная «Стадзёнка» ў Гайнаўскім белліцэі

Аляксей МАРОЗ

«Стадзёнка» ў ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы была незвычайнай, паколькі белліцэй — асаблівая школа, адзіная ў Польшчы, усе вучні якой вывучаюць беларускую мову, літаратуру, гісторыю і нашы традыцыі. Белліцэісты з трох выпускных класаў і запрошаныя імі суправаджальныя асобы ў вялікай грамадзе распачалі «Стадзёнку» з умелага станцавання «Паланэза» ў спартыўнай зале. Здаўна школьнай традыцыяй стала, што менавіта там ладзяцца выпускныя балі, дзе многа месца да выконвання розных кампазіцый карагоднага танца. Прыбылыя на афіцыйную частку «Стадзёнкі» бацькі з вялікай зацікаўленасцю сачылі за сваімі дочкамі, сынамі і іх сябрамі. Дзяўчаты прыбылі апранутыя ў модныя бальныя сукні і з моднымі прычоскамі. Хлопцы ў гэты дзень таксама былі стройнымі. Вучні чацвёртых класаў Гайнаўскага белліцэя хацелі, каб асаблівым і незабыўным быў іх выпускны баль, арганізаваны прыблізна на сто дзён да матуральных экзаменаў. Выглядам беларускіх народных касцюмаў, а асабліва стройным і энергічным выкананнем беларускага народнага танца «Лявоніха» захапілі сваіх сяброў, бацькоў, настаўнікаў і гасцей вучні, якія доўга яго развучвалі і займальна станцавалі. У Гайнаўскім белліцэі стала ўжо традыцыяй станцаваць «Лявоніху», пасля чаго гарачыя апладысменты былі не меншымі, чым пасля «Паланэза».

Вельмі важным момантам была прамова Дар’і Заброцкай і Шымана Масальскага, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF