Ніва № 04 (3533), 28 студзеня 2024 г.

Маршалак Падляшскага ваяводства сустрэўся з Паўлам Латушкам

Анэта КУРСА (www.podlaskie.eu)

Падтрымка беларускіх эмігрантаў, магчымасці выкарыстання сродкаў Еўрасаюза для рэалізацыі сумесных праектаў, а таксама дапамога прадпрымальнікам — вось тэмы візіту Паўла Латушкі ў Маршалкоўскую ўправу ў панядзелак 15 студзеня гэтага года. Намеснік Святланы Ціханоўскай — старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі таксама падзякаваў маршалку Артуру Касіцкаму за стварэнне Культурнага цэнтра Беларусі.

— Сітуацыя за нашай усходняй мяжой нас вельмі непакоіць, але ў той жа час мы ўсведамляем, што мы маральна абавязаны дапамагаць людзям, якія бягуць ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і дэмакратычнай апазіцыі, якая цяпер можа дзейнічаць толькі па за межамі сваёй радзімы, — сказаў маршалак Касіцкі. — Мы адкрытыя для тых, хто хоча тут застацца, і для тых, хто хацеў бы ў будучыні вярнуцца на радзіму, — заявіў ён.

А сітуацыя ў Беларусі, як паведаміў Павал Латушка, пагаршаецца з кожным днём.

— Тысячы палітвязняў, паўтары тысячы ліквідаваных няўрадавых арганізацый, няма апазіцыйных партый, няма незалежнай прэсы, — заявіў намеснік Святланы Ціханоўскай. — Беларусы могуць працаваць, але ў памежных краінах, у першую чаргу ў Польшчы.

Паводле звестак міністэрстваў, цяпер у Польшчы пражывае 250 тысяч грамадзян Беларусі. Амаль палова працуе па грамадзянска-прававых дамовах, многія маюць уласныя прадпрыемствы, каля 26 тысяч беларускіх дзяцей вучацца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF