Ніва № 04 (3533), 28 студзеня 2024 г.

Змагар у чорнай сутане (ч. ІІ)

Уршуля ШУБЗДА

Ялоўка, што ў гміне Міхалова, была мястэчкам населеным прадстаўнікамі розных канфесій, аб чым сведчаць нават і сама архітэктура — рынак, царква, былыя яўрэйскія будынкі. У адным з касцёлаў служыў ксёндз Ян Семашкевіч (паэтычны псеўданім — Янка Быліна), пра якога размаўляем з журналістам каталіцкай беларускай прэсы, Кастусём Шыталем.

Кастусь Шыталь: — Зараз спрабаваў знайсці пра яго згадкі ў польскай прэсе 1920-х гадоў. Цікавы артыкул быў у эндэцкім Dzienniku Wileńskim, дзе Ян Опст пісаў пра кепскіх беларускіх ксяндзоў. У тым ліку пісаў пра тое, што Ян Семашкевіч у Лаварышках, што пад Вільняй, калі служыў, то раздаваў дзецям абразкі Маці Божай Вастрабрамскай з малітвай з другога боку на беларускай мове. Піша, што бацькі абурыліся, успомнілі русіфікацыю, адабралі ў дзяцей тыя абразкі і адаслалі ўладам.

Уршуля Шубзда: — Палякі з Беларусі, ну, Вільеншчыны. Тады можа не касцельныя ўлады, а самі людзі пісалі даносы на Семашкевіча, і гэта было прычынай яго перакідання з месца ў месца. А што пісалася ў гэтай эндэцкай прэсе? Можаш прачытаць?

— Па-польску, ці па-беларуску?

— Не, так як у арыгінале, па-польску.

— „W inny sposób, mniej jaskrawie, niemniej jednak szkodliwie, działa ksiądz Siemaszkiewicz — proboszcz parafii ławaryskiej, który przemocą wprowadził język białoruski do kazań, w tym języku przygotowuje dzieci do spowiedzi. Ostatnio zaczął rozdawać obrazki Matki Boskiej (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF