Ніва № 04 (3533), 28 студзеня 2024 г.

Знаходка ў Багаслоўскай царкве ў Новаберазове (працяг артыкула з Нівы № 03)

Аляксей МАРОЗ

У Палацы Браніцкіх у Беластоку 11 кастрычніка працаўнікі Інстытута мастацтва Польскай акадэміі навук, між іншым, у прысутнасці настаяцеля Увазнесенскага прыхода ў Новаберазове протаіерэя Яна Казімірука, паказалі стэнды-фатаграфіі з фрагментамі старыннага іканастаса, знойдзенага вясной гэтага года на гарышчы царквы св. Яна Багаслова ў Новаберазове, збудаванай у 1771 годзе. Паводле навукоўцаў іканастас ХVІІ стагоддзя знаходзіўся ў збудаванай на месцы, дзе зараз стаіць мураваная Увазнесенская царква, першай драўлянай царквы, заснаванага ў 1617 годзе Новаберазоўскага прыхода.

Старэйшыя жыхары Навакорніна сталі гаварыць: наш епіскап Паісій. Мелі яны на ўвазе архіепіскапа Пярэмышльска-Горліцкага Паісія (Мартынюка). Добра ведалі яны бацьку ўладыкі Паісія, які родам з гэтай вёскі і служыў святаром у розных прыходах у Польшчы. Жыхары Гайнаўкі, у тым ліку выхадцы з Новаберазоўскага прыхода, мелі магчымасць шмат разоў маліцца ў Свята-Троіцкм саборы ў Гайнаўцы, калі служыў у ім іераманах Паісій. Яшчэ ў юнацкім узросце прыязджаў ён і жыў у сваёй цёці ў Гайнаўцы. Пазней наведваў яе будучы іераманахам і служыў у час нядзельных багаслужбаў. Архіепіскап Паісій, калі ўзначальваў багаслужбы ў гайнаўскіх цэрквах, успамінаў, што яго сямейнікі пахаваныя на гайнаўскіх праваслаўных могілках, заклікаў вучыць дзетак мове продкаў і прапанаваў, каб моладзь, якая яго вітае, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF