Ніва № 04 (3533), 28 студзеня 2024 г.

Вадохрышчанскія маразы?

Радаслаў МАЦІЕВІЧ

Вадохрышчанскія маразы — гэта народная прымета, згодна з якой на Вадохрышча, праваслаўнае свята, якое вернікі адзначаюць 19 студзеня, устанаўліваюцца асабліва моцныя маразы. Звычайна гэтае свята супадала з моцнымі маразамі. Адсюль і пайшла прымаўка: «Трашчы мароз, не трашчы, аж мінуць Водохрышчы». Вось «Прыйшоў Ісус з Назарэта Галілейскага і хрысціўся ад Іаана ў Іардане. І калі выходзіў з вады, адразу ўбачыў Іаан як расчыняюцца нябёсы і Духа, як голуба, які сыходзіць на Яго. І голас быў з нябёсаў: Ты Сын Мой умілаваны, у Якім Маё ўпадабанне (Мк. 1, 9-11). З невялікага горада Назарэт прыходзіць яшчэ нікому невядомы чалавек па імені Ісус і сыходзіць разам з іншымі людзьмі ў воды ракі Іардан, слухаючы пропаведзі Іаана Хрысціцеля. Іаан, які прыйшоў з пустыні за ракой, які насіў грубую вопратку і харчаваўся самай немудрагелістай ежай, успрымаўся людзьмі як прарок. Доўга маўчала прарочае слова ў Ізраілі. Але вось нібы старажытны прарок Ілля зноў з’явіўся, несучы слова адкрыцця і надзеі: Пакайцеся, бо наблізілася Царства Нябеснае (Мф. 3, 1). І ўбачыў Іаан, што голуб сыходзіць з нябёсаў на Ісуса Назараніна, і голас Божы сведчыць, што спадзяванне старазапаветных прарокаў здзяйсняецца. Чаму свята Вадохрышча Гасподняга называецца яшчэ і Богаяўленнем? Галоўным веравучальным пастулатам Царквы з’яўляецца дагмат аб Святой Тройцы. І калі мы зазірнем у богаслужэбныя тэксты свята Вадохрышча, то ўбачым, што большая частка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF