Ніва № 04 (3533), 28 студзеня 2024 г.

Што рабіць?

Міраслаў ГРЫКА

Я паехаў у Гайнаўку — па асабістых справах, па вострай патрэбе. Выехалі з пад дому ў 12.30. Сусед меў завезці мяне ў Гайнаўку. Было вельмі весела: лонданаўскія прыгоды, мядзведжае мяса і ўсё такое... Ну не, не весела было, мой сусед, пра якога я яшчэ не пісаў, прыстойны, файны і прыемны хлопец. Падляшук. І вось тут крыецца праблема. Жыхар Падляшша, дык хлопец з праблемай — што рабіць? Вось едзем — са сваёй вёскі ў Гайнаўку. Мы павінны былі ехаць па асфальтавай дарозе, але сусед вырашыў скараціць маршрут, хоць ішоў снег і дзьмуў вецер. Выехалі на грунтавую, заснежаную дарогу. Сусед хацеў зэканоміць каля трох кіламетраў язды. Паліва! Ашчаднасць. Я запярэчыў: «Можам закапацца ў снег!» — «Э-э, я думаю, не...» А потым бум! Магутны пазадарожнік з поўным прывадам ні наперад, ні назад — буксуе! Што рабіць? Вакол толькі белы снег, а далёка-далёка ад нас адна вёска, яшчэ далей другая вёска. А трэцяй не відаць. Вецер наносіць снег. Гляджу на гадзіннік. Каля 13.00 я як мага хутчэй павінен быў быць у Гайнаўцы. Мая справа. Чарвяк гневу, які мітусіўся ўва мне два дні, калі я ехаў у Гайнаўку, каб вярнуцца з пустымі рукамі, з тых часоў сканаў. Але замест гэтага я зарагатаў? Як сказаў Арыстафан у сваёй камедыі «Жабы», што «няма правадыроў. Загінулі ў баі, пайшлі пад сякеру ката ці пайшлі ў выгнанне. Няма мысляроў (....) . Дыягор, Пратагор, Горгій у выгнанні. Паэтаў няма... Памёр Ансхіл, Сафокл, Эўрыпід. Малады і бліскучы Еўпаліс загінуў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF