Ніва № 04 (3533), 28 студзеня 2024 г.

Трывожны свет

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Старт новага года пакуль апраўдвае ўсе змрочныя прагнозы і не надае асаблівых надзей планеце на мірнае жыццё. Неяк вучоныя гісторыкі падлічвалі колькі мірных ці адносна безваенных гадоў было за апошнюю тысячу гадоў. Атрымалася нешта крыху больш за трыццаць каляндарных адрэзкаў без вайны. Так што калі глядзець агульна, нічога новага на нашай зямлі пад Сонцам і Месяцам не адбываецца. Іншая рэч, што цяпер свет стаў настолькі глабальным, што кожная падзея тым ці іншым чынам адбіваецца на ўсіх. І калі 500 гадоў таму пра вайну на адным кантыненце маглі нават зусім не ведаць на іншым, то зараз усё так пераплецена і звязана, што ўплывае на ўсё чалавецтва. Гэта як у чалавечым арганізме, калі нават баліць адзін палец на назе, то галава спакойнай не будзе.

Толькі мінулы тыдзень прынёс сур’ёзную эскалацыю міжнародных канфліктаў. Новай гарачай кропкай стала акваторыя Чырвонага мора, дзе йеменскія хусіты сталі нападаць у пралівах на гандлёвыя караблі, абстрэльваючы іх. ЗША разам са сваімі саюзнікамі брытанцамі здзейснілі ракетны ўдар па ісламісцкай групоўцы, якая складае значную частку насельніцтва Йемена. Хусіты не спалохаліся, а толькі ўзрадаваліся новай вайне з «нявернымі». Пазітыўнай развязкі гэтага канфлікту нават не прадбачваецца. Наўрад ці амерыканцы наважацца на наземную аперацыю, а па-іншаму нічога не атрымаецца. У самім ісламскім свеце, які досыць стракаты паводле розных канфесій і кланаў, усё вельмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF