Ніва № 04 (3533), 28 студзеня 2024 г.

Лучыла нас песня і пушча. Рамуальд Твардоўскі (1930-2024)

Міра ЛУКША

Зялёны храм Белавежа — на хор мяшаны a cappella (2005) — адзін з соцень твораў волата сучаснай музыкі, напісаны для нашага духу і староння.

— Мы, поўныя смутку і шкадавання паведамляем, што 13 студзеня г.г. памёр наш Вялікі Прыяцель Рамуальд Твардоўскі. Рознабаковы, выдатны кампазітар, які ствараў таксама праваслаўную царкоўную музыку. На працягу 41 года быў галоўным мастацкім кансультантам і старшынёй журы Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка». Апошнія 20 гадоў ён таксама з’яўляўся старшынёй праўлення Фонду Царкоўная музыка ў Гайнаўцы, які арганізуе Фестываль. Нам будзе Яго вельмі не хапаць! — Арганізатары фестывалю.

Гіганцкі ўклад кампазітара ў польскую класічную музыку непасрэдна звязаны з фондам «Царкоўная музыка». Гэта Рамуальд Твардоўскі як яго старшыня выступіў з ініцыятывай фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка».

Ян Палавянюк: — Пайшоў з жыцця вялікі і непаўторны мастак. Вялікае гора і страта для польскай культуры. Адышоў, бадай, апошні з нашых вялікіх даваенных кампазітараў. Гэта таксама маё асабістае шкадаванне, таму што прафесар адыграў вялікую ролю ў маёй музычнай кар’еры. Яму я шмат у чым абавязаны адным са сваіх важных выканаўчых напрамкаў — царкоўнай музыкі. Мне пашчасціла шмат гадоў размаўляць з прафесарам аб выкананні гэтай музыкі і аб яе розных меандрах. Я заўсёды ўважліва прыслухоўваўся да яго каментарыяў. Я меў магчымасць з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF