Ніва № 03 (3532), 21 студзеня 2024 г.

Камерцыя падмяла рэйкі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

«Аздоблены харугвамі і гірляндамі вакзал Пецярбургскай чыгункі ўзбагаціўся ў два велічныя павільёны, хаця будынкі ў цэлым аздоблены сціпла ў параўнанні з іншымі варшаўскімі аб’ектамі. З боку перона праўленне дзяржаўнай чыгункі выставіла вельмі каштоўны ўквечаны шацёр з макатак, каля ўвахода ў царскія пакоі, дзе спыніцца Дворскі цягнік. Другі павільён узведзены навонкі вакзала ад Віленскай вуліцы, адкуль калона паедзе ў горад. Перад вакзалам, у якасці ганаровага каравула, стане рота 43-й запасной брыгады Астралэнцкага палка са штандарам і музыкай. Справа ад яе дэпутацыя ад горада... (...) У 4.20 гадзін (варшаўскага часу) заехаў Царскі поезд пад гукі павітальнага марша. Калі адчыніліся дзверы вагона з Найяснейшым Панствам, першай на прыступкі выйшла Найяснейшая Пані Аляксандра Фёдараўна. У той момант прасветлая княгіня Імерэтынская ўручыла пышны букет з ятрышнікаў і руж Маршал Ніель, перавязаны залацістым слуцкім поясам. За Найяснейшай Паняй выйшаў Найяснейшы Пан, павітаны прасветлым князем Імерэтынскім [варшаўскім генерал-губернатарам], сабранымі міністрамі і генераламі. Яго Імперская Веліч апрануты быў ва ўніформу Валынскага лейб-гвардыі палка і ў белай шапцы...» Так пісаў польскамоўны пецярбургскі тыднёвік «Kraj» у верасні 1897 года.

І далей: «З усіх касцёлаў Варшавы раздаліся званы, калі імперскі экіпаж, пры велічным надвор’і, выехаў на перапоўненыя народам вуліцы горада. У поўню сонечнага бляску (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF