Ніва № 03 (3532), 21 студзеня 2024 г.

Еўрапейскія Каляды на гуслях — Алесь Чумакоў / Таццяна Ячная

Міхал ІВАНЮК

Калядна-навагодні перыяд — фактычна адзіны час у годзе, калі можна пачуць калядкі і пастаралкі. Гэтыя песні маюць дахрысціянскія традыцыі, якія пазней набылі народна-рэлігійны характар, а ў новы час трансфармаваліся ў галіну музычна-забаўляльную. З часам гэтыя песні можна пачуць усё раней і раней перад святочным сезонам, а камерцыялізацыя гэтага перыяду і ўсё больш частая страта духоўнага адцення гэтых урачыстасцей і акцэнт на спажыванні не толькі ў харчовым/кулінарным вымярэнні, ператвараюць калядкі і пастаралі наўпрост у кіч і становяцца яны толькі дадаткам каляднай аўры, як чалавек у чырвоным строі ў рэкламе аднаго з найбуйнейшых брэндаў газаваных напояў.

Канцэрты з удзелам зорак, якія не ўкладваюць у іх ні кроплі душы, не прыцягваюць, а нават раздражняюць і выклікаюць настальгію па былых часах, калі гэтыя песні мелі іншае гучанне, збліжалі і радавалі. Гэтаму супярэчыў выступ Алеся Чумакова і Таццяны Ячнай, які адбыўся 29 снежня ў сядзібе Беларускага хаба «Новая зямля». Гэтым спектаклем і закрыўся 2023 год. Днём раней у цэнтры выступіў Андрэй Хадановіч са сваёй праграмай «Навагодняя паштоўка». Дуэт у складзе скрыпача і гусляра, вядомага па выступленнях у гурце «Стары Ольса» і сапраністкі, прадставіў нестандартны падыход да падачы песень на калядную тэматыку, бо акрамя двух галасоў адзіным інструментам, які ім акампаніраваў, былі гуслі. Гэты інструмент вядомы амаль (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF