Ніва № 03 (3532), 21 студзеня 2024 г.

Надзея (працяг з «Нівы» № 02)

Віктар САЗОНАЎ

Гэты парэз быў яшчэ зусім свежым, калі яго заўважыў Валерка Зязюля больш за дваццаць гадоў таму. Тады за акном было бела ад снегу, а на душы толькі цёмны фон і аніводнай беленькай сняжынкі. У пакоі яе інтэрната разносіўся пах кавы, якую Валерка прывалок з сабой і тут жа заварыў на электрычнай плітцы.

Валерка заўсёды быў арыгінальным. Ніколі нельга было прадугадаць, прывалачэ ён з сабой пушку добрай кавы, ці бутэльку таннага вінішча. Прыйдзе з пустымі рукамі, ці з якасным каньяком. Зойдзе ў прыгожым гарнітуры пад гальштукам, ці прыпаўзе, што называецца, на рагах, п’янюткі ў свінячы піск, у брудных портках і адным чаравіку. Другі ўвесь у балоце чаравік прывалачэ за пазухай, акуратна прыруліўшы да грудзей пад светлай кашуляй, як уратаванае ад марозу бяздомнае кацяня...

Ды яшчэ і засне з тым чаравікам у абдымку на чужым ложку, не спытаўшыся дазволу ў гаспадароў, не распранаючыся, і не здымаючы другога чаравіка з нагі.

Непрадказальны быў. І вельмі хуткі ва ўсім, як двайная доза цыяністага калію.

Вось і гэтым разам нават снег не паспеў яшчэ растаяць на яго абутку, як хуткі позірк Зязюлі заўважыў свежы парэз на дзявочай руцэ. Студэнтка старанна хавала яго ад чужых вачэй. Але пластыр савецкай вытворчасці як назло пераклеіўся з рукі на задзёртае рукаво швэдара ў самы непрыдатны момант.

— Ты што, Наташка, зусім здурнела?! — шчыра выбухнуў ён. — Нашла з за каго вены (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF