Ніва № 03 (3532), 21 студзеня 2024 г.

Маміны ўспаміны

Вера МАСАЙЛА

Калі пасля Другой сусветнай вайны мая мама была вучаніцай другога класа пачатковай школы, у яе былі сябры Ваня і Маня. Ваня быў братам Алёшкі, а Маня сястрой Алёны — пары закаханых са сваёй вёскі. Пра гэтая вялікае каханне старэйшага брата Вані і старэйшай сястры Мані ведаў амаль увесь клас маёй мамы. Было гэта так.

У бацькоў Алёшкі было мала поля, затое шмат дзяцей. Алёшка быў прыгожым але бедным гарманістам. Яго кахала Алёна, багатая вясковая красуня. Бацькі Алёны не хацелі слухаць пра Алёшку і хуценька знайшлі ёй іншага кавалера. Быў гэта багаты асірацелы хлопец з суседняй вёскі — добры і шанаваны гаспадар, прытым адзінак.

Алёна — хітрая дзяўчына не рабіла ніякіх праблем сваім бацькам. Паслухмяна выйшла замуж за адзінака Сцёпу, меўшы ўжо прадуманы план на сваю будучыню. Яна ведала, што ўцячы да каханага Алёшкі намнога цяжэй ад родных бацькоў чым ад мужа, якога часта не было дома. Сцёпа як добры гаспадар ездзіў на базар таргаваць у Бельск, у Гайнаўку. Меў што прадаваць і за што купляць модную вопратку Алёне.

Бацькі — ведаючы характар Алёны — вельмі яе пільнавалі, а муж бязмежна верыў у кожнае яе слова.

Калі толькі Сцёпы не было дома, Алёшка з букетам кветак украдзеных з суседняга агарода і квартай гарэлкі з’яўляўся ў Алёны. Суседзі пачалі гэта прыкмячаць і дакладваць мужу пра няверную жонку. Сцёпа не хацеў нават пра тое слухаць, гаворачы, што ўсе зайздросцяць яму такой прыгожай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF