Ніва № 03 (3532), 21 студзеня 2024 г.

Змагар у чорнай сутане (ч. І)

Уршуля ШУБЗДА

Аказваецца, што гміна Міхалова заўсёды была адкрытай на людзей, якіх не разумелі ў іншых месцах. Зараз не пра сітуацыю з мігрантамі, але аб міжваенным перыядзе, калі на каталіцкіх парафіях Віленшчыны не было лёгка працаваць і самім ксяндзам-беларусам. Напрыклад, Ян Семашкевіч — каталіцкі святар, паэт і драматург (літаратурны псеўданім Янка Быліна) толькі тут, у гміне Міхалова, як гаворыцца, прыйшоў да сябе.

Уршуля Шубзда: — Ксёндз Ян Семашкевіч у Ялоўцы быў перш за ўсё запамятаны як адкрыты чалавек, які размаўляў са сваімі вернікамі «па-просту» і часта тыя простыя сустрэчы на вуліцах Ялоўкі былі больш запамятаныя, чым нядзельныя пропаведзі. Служыў у розных каталіцкіх парафіях Віленшчыны ў даваенны час, але менавіта ў Міхалоўскай гміне вярнуўся да здароўя. Аб гэтым размаўляем з журналістам каталіцкай беларускай прэсы Кастусём Шыталем.

Кастусь Шыталь: — Ян Семашкевіч быў адным з тых шматлікіх каталіцкіх святароў, якія у першай палове ХХ стагоддзя далучыліся да беларускага нацыянальнага руху. Ну, гэта ўвогуле была звязана з тым, што: па першае — у той час у духоўныя семінарыі пайшло шмат сялянскіх хлопцаў, па другое — гэта час, калі ідэя беларускага адраджэння ў грамадскай прасторы вельмі папулярызавалася. Маглі друкавацца беларускія кнігі, беларускія газеты і, вядома, кожны чалавек, які цікавіўся жыццём, нешта задумваўся над нацыянальнымі пытаннямі, над пытаннямі ідэнтычнасці, мог да гэтай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF