Ніва № 03 (3532), 21 студзеня 2024 г.

Знаходка ў Багаслоўскай царкве ў Новаберазове (працяг артыкула з Нівы № 02)

Аляксей МАРОЗ

У Палацы Браніцкіх у Беластоку 11 кастрычніка працаўнікі Інстытута мастацтва Польскай акадэміі навук, між іншым, у прысутнасці настаяцеля Увазнесенскага прыхода ў Новаберазове протаіерэя Яна Казімірука, паказалі стэнды-фатаграфіі з фрагментамі старыннага іканастаса, знойдзенага вясной гэтага года на гарышчы царквы св. Яна Багаслова ў Новаберазове, збудаванай у 1771 годзе. Паводле навукоўцаў іканастас ХVІІ стагоддзя знаходзіўся ў збудаванай на месцы, дзе зараз стаіць мураваная Увазнесенская царква, першай драўлянай царквы, заснаванага ў 1617 годзе Новаберазоўскага прыхода.

Цімафей Тарасевіч з Новага Беразова як выдатны аграном спрычыніўся да павышэння якасці і колькасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў вёсках Новаберазоўскага прыхода і далёка па за ім і здабыў прызнанне вясковага насельніцтва. Дзякуючы гэтаму перад Першай сусветнай вайной перамог у сваёй акрузе на выбарах і стаў дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі. Сын Цімафея, Аляксей Тарасевіч, быў таксама выдатным аграномам, які прапанаваў нашым сялянам новыя метады гаспадарання яшчэ ў міжваенны перыяд і пасля вайны. Жыхары вёсак Новаберазоўскага прыхода ставілі на вырошчванне збожжа і льну, а пазней таксама рапсу, паколькі тут у вялікай колькасці ёсць якасныя землі. Жыхары Новаберазоўскай парафіі сталі гадаваць больш малочных кароў, разводзіць свіней і авечак, каб мець мяса на свае патрэбы і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF