Ніва № 03 (3532), 21 студзеня 2024 г.

Мінкевіч і Карыцкі — род пранявіцкі!

Ганна КАНДРАЦЮК

— З Новым Годам! — вітаем гаспадара, які ўпраўляецца пры хлявах і пытаем: — А калядоўшчыкаў прымаеце?

— З вамі здоровымі! — у адказ традыцыйны, святочны адказ.

Дзядзька абкідае зрокам нашу групу і разважліва, па-сялянску, кажа:

— Як вжэ прышлі, то колядуйтэ!

Старэйшае пакаленне памятае, як даўней хадзілі незлічоныя групы калядоўшчыкаў, ну проста дзверы не зачыняліся. Адтуль і стрыманасць, здаровая калькуляцыя, каб раздзяліць грошы на ўсіх, бо ж калядоўшчыкаў прыняць трэба. Асабліва тых з далёкіх мясцін, якія збіраюць на царкву ці другую слушную справу.

Ідзем да прыбранай пад калядныя святы хаты, дзе вітае нас тоўсты кот і пані гаспадыня. У нас старыя калядкі: Рожджэство Хрыстово, Скінія златая, З Новым роком ідэм...

Тая пра «Новы рок» найбольш дарэчы сёння, 14 студзеня, калі Новы год па старым стылі. У Праневічах, што каля Бельска, свята нейкае такое вяскова-гарадское. Я сама да гэтай пары бачыла вёску пралётам, з за акна машыны. Яна явілася як класічны прыгарад з прыгожымі дамамі і агародчыкамі. І зараз тая сустрэча гаспадара пры хлявах, бо ці свята ці будзень, трэба пераадзецца, выйсці ўправіцца, пакарміць жывёлу, паказала і той прыхаваны, традыцыйны лад падляшскай вёскі. У кожным двары, ці гэта ў драўлянай хатцы ці ў мадэрным доме, запрашалі зайсці ў хату і справіць абрад з песняй і пажаданнямі. Толькі ў адным двары гаспадар напужаў нас сваім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF