Ніва № 03 (3532), 21 студзеня 2024 г.

Каб не былі слабымі!

Яўген ВАПА

Ну як ні кажы, а штогадовы, амаль месячны калядны перыяд на Падляшшы памаленьку адыходзіць у мінулае. Ад каталіцкай Вілеі да праваслаўных Трох Каралёў, ці інакш Вадохрышча, жыхары нашага рэгіёна маюць непаўторны шанц традыцыйна апынуцца ў адноснасці прасторы і месца. На працягу такога адрэзка часу на самім сабе можна пераканацца, што метафізічнае ўспрыманне свету, гэта адна з тых вялікіх таямніц усяленнай, якая стагоддзямі прыпісаная гэтаму куточку зямной прасторы. І толькі праблемы і выклікі адміністрацыйна-бюракратычнага кшталту прымушаюць людзей займацца справамі, што не прыпісаны тут да іх генетычна-сакральнага календара. А зараз канец года для ўсіх бухгалтараў, адміністрацый фірм, фондаў і няўрадавых арганізацый з’яўляецца перыядам, які на святочнасць нашых дзён кладзецца так негатыўным адбіткам, што ў людзей уся стома ад гэтых абавязкаў адбірае нават радасць на слаўленне нованароджанага Ісуса Хрыста.

Апошнімі гадамі гэты месячны адрэзак часу прыносіць нам яшчэ адну неспадзяванку, што моцна лупіць па нашым біялагічным гадзінніку, а менавіта зменлівасць надвор’я і затым тэмпературы. Вясна, восень, зіма ў штодзённую перамешку б’е ўжо не толькі па метэапатах, але і кожнаму надаядае бы тая славутая чарвівая рэпа. А пры такіх рэзкіх паваротах пагоды растлумач для сябе і іншых, што хоць яшчэ нешта ў гэтым свеце ёсць трывалым і прадбачлівым. Таму і пасоўваюцца людзі ў сваім здароўі тым біялагічным і псіхічным. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF