Ніва № 02 (3531), 14 студзеня 2024 г.

Крыху рэтушы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Нядаўна было: «У Бруселі на Узгорку мастацтваў (Mont des Arts) знаходзіцца арыгінальны вежавы гадзіннік у сцяне будынка, зроблены пад Сусветную выставу ў 1958 годзе. Кожная гадзіна прадстаўлена фігурай важнай у гісторыі Бельгіі, у іх ліку славуты жывапісец Пітэр Паўль Рубенс. Наверсе будынка фігура званара, які б’е ў звон молатам. Апрача гэтага ў гадзінніку ўстаноўлены карыльён з іншых 24 званоў. Адзінаццаць з іх бачныя і прадстаўляюць дзевяць бельгійскіх правінцый, дзве апошнія навуку і мастацтва...». Карцінкі да гэтага абзаца не было, бо той гадзіннік агромністы і займае ўсю сцяну.

І пра іншую мастацкую цікавінку Бруселя, пра Manneken Pis — фігуру жвава сікаючага хлопчыка. Першы такі фантан з’явіўся ў Бруселі яшчэ ў сярэднявеччы, аднак фігурку скралі; чарговыя, што з’яўляліся на яе месцы, таксама прападалі. У 1619 годзе новы фантан з хлопчыкавага сюсіка выканаў выдатны фламандскі скульптар Жэром Дзюкенуа і тая фігурка стаіць па сённяшні дзень. Хлопчык у звычайныя дні звычайна голы, аднак у святочныя яго апранаюць у адмысловую адзежу, прымеркаваную да выпадаючага свята.

З’яўленне фігуры голага хлопчыка ў цэнтры Бруселя даказваецца некалькімі легендамі. Адна з іх паведамляе, што нейкі бельгійскі вяльможа часта паляваў разам з сынам. У час аднаго з такіх паляванняў хлопчык згубіўся. Уся вяльможава світа шукала дзіцяці некалькі дзён і, нарэшце, адзін ляснік пачуў журчанне ручайка ў гушчары, адхіліў голле і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF