Ніва № 02 (3531), 14 студзеня 2024 г.

БЕЛАЯ РАКА ЛЁСУ. Запісы на старонках кнігі Андрэя Сцепанюка «Зямля над белай ракой».

Уладзімір НЯКЛЯЕЎ

Беласточчына заўсёды была для мяне месцам, дзе жыве Беларусь. Гэта не азначае, што я маю нейкія тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Польшчы. Бронь Божа! Вунь Расея паказала, што нават у найноўшым часе, калі свет адмаўляецца ад захопніцкіх войнаў, такія прэтэнзіі выліваюцца. У вялікую кроў.

Беласточчына для мяне месца, дзе Беларусь можа захавацца. Уратавацца. І не з абы-якімі, не з падробнымі беларусамі, што ў Гародні ладзяць мітынгі за далучэнне да Расеі, а з сапраўднымі. З такімі, якімі былі пісьменнік-мысляр Сакрат Яновіч, неверагодная ў сваёй падляшскай глыбіні паэтка Надзея Артымовіч, першы рэдактар газеты «Ніва» Георгій Валкавыцкі, або якімі ёсць цяперашні яе рэдактар, апантаны беларушчынай Яўген Вапа, гісторык Алег Латышонак, літаратары Ганна Кандрацюк, Міхась Андрасюк, Міра Лукша... Згадаць можна многіх, хто, жывучы і пішучы ў Польшчы па-беларуску, спрабаваў і спрабуе, як казаў Аляксандр Баршчэўскі, «сеяць на камені», але зараз я пра паэта Андрэя Сцепанюка. Пра ягоную кнігу «Зямля над белай ракой».

Назву кнізе даў яе заключны твор — метафарычная, складаная і па форме, і па змесце паэма. Яна і пра расстраляных галубоў, з якіх прыдумалі сімвал міру, і пра людзей, якія з дзіцячай шчырасцю гуляюць з кацянём, а потым адсякаюць яму галаву. Пра вернікаў, што пытаюць Хрыста, куды ён ідзе — і не чакаюць ягонага адказу. Пра ўзурпатараў, якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF