Ніва № 02 (3531), 14 студзеня 2024 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА. Замежжа

Андрэй СЦЕПАНЮК

Пасля некалькіх гадоў перапынку ў беларускае літаратурнае жыццё вярнулася «Бязмежжа». Спатканне літаратараў, апошнім часам пашыранае таксама ўдзелам прадстаўнікоў іншых галін мастацтва, мела месца на гэты раз у Беластоку. Усе папярэднія сустрэчы мелі на ўвазе абмен думкамі людзей беларускага слова з двух бакоў польска-беларускай мяжы. Такую мэту ставіў перад сабою з самага пачатку нястомны арганізатар бязмежных дыспут Яўген Вапа. І з кожным годам здавалася, што прынамсі ў сэрцах і душах «бязмежнікаў» тая ж мяжа занікае. Пушчанскія дрэвы, паколькі некалькімі мінулымі гадамі спатканні адбываліся недалёка Ляўкова, па сярэдзіне лесу, былі сведкамі паўставання адной агульнабеларускай думкі і адной беларускай літаратуры. Здавалася, што здзяйсняецца яднанне беларусаў па над мяжою. І непатрэбныя да таго, як у верасні 1939 года, ні танкі, ні гарматы ці пісталеты. Патрэбнае да таго БЕЛАРУСКАЕ СЛОВА. І жылі мы гэтай верай, не заўважаючы, што літаратары зачаста ўзносяцца над зямлёю, а на зямлі надалей сваё каралеўства будуюць тыраны і злачынцы, якія слова заступаюць зброяй і дубінкай. І замест яднання, настаў чорны час выгнання ўсяго, што беларускае за межы этнічных беларускіх зямель. «Калі ты не з намі, ты супраць нас...» І раз’ехалася беларуская эліта па ўсім свеце. З’ехалі прынамсі тыя, якія яшчэ паспелі зрабіць гэта перад раннім стуканнем у дзверы. А тыя, што засталіся... Няхай Бог заўсёды будзе з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF