Ніва № 02 (3531), 14 студзеня 2024 г.

Літургія жанглёра — «Batushka» ў «Змене клімату» (ч. 2)

II. Гратэск-шоў

Спектакль, які праходзіць у музычным клубе, пад якім знаходзіцца кавярня, дзе я размаўляю з Бартам амаль праз два месяцы пасля канцэрту, ідзе ў фінал. Перад сабранай публікай выступілі расійская «Арконы» і «Batushka». Перад барам і ля парэнчаў чуваць не толькі польскую ці беларускую мовы, але і рускую. Дружныя гурты змешваюцца, метал яднае, а не раз’ядноўвае! Пытаюся ў Барта, ці ён таксама гэта так успрымае.

Я магу табе сказаць, што так, і гэта бачна не толькі тут, у Беластоку. Тут зараз жыве шмат грамадзян Беларусі і Украіны. Напрыклад, мы едзем у ЗША, там шмат расейцаў, украінцаў, шмат беларусаў. Наогул рускамоўныя людзі ці балгары, нам нават нейкія дзіўныя падарункі ў выглядзе пельменяў даюць (смех). Мы гралі ў Дэнверы, штат Каларада, рэпетавалі, і раптам прыйшла нейкая жанчына і прынесла тры пакуначкі ежы. Кажа нам, што гэта падарунак, там усё апісана, і ёсць ліст на рускай мове з украінскага рэстарана, дзе нам дзякуюць за тое, што мы тут граем. Гэта прыемна і я паказваю, што ёсць людзі, якія цэняць нашу дзейнасць.

Перад выступам фармацыі Барта на сцэну выходзіць руская «Аркона», ікона паганскага металу, прыхільніца стараславянскіх божастваў і дахрысціянскіх традыцый у старажытнай Русі. Весяліцца заахвочвае публіку вакалістка гурта Марыя «Scream» Архіпава, харызматычная бландзінка з магутным голасам, якая паўсюль на сцэне. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF