Ніва № 02 (3531), 14 студзеня 2024 г.

Знаходка ў Багаслоўскай царкве ў Новаберазове

Аляксей МАРОЗ

(працяг артыкула з Нівы № 01)

У Палацы Браніцкіх у Беластоку 11 кастрычніка працаўнікі Інстытута мастацтва Польскай акадэміі навук, між іншым, у прысутнасці настаяцеля Увазнесенскага прыхода ў Новаберазове протаіерэя Яна Казімірука, паказалі стэнды-фатаграфіі з фрагментамі старыннага іканастаса, знойдзенага вясной гэтага года на гарышчы царквы св. Яна Багаслова ў Новаберазове, збудаванай у 1771 годзе. Паводле навукоўцаў іканастас ХVІІ стагоддзя знаходзіўся ў, збудаванай на месцы, дзе зараз знаходзіцца мураваная Увазнесенская царква, першай драўлянай царкве, заснаванага ў 1617 годзе Новаберазоўскага прыхода.

— Наша прыхадская школа, якая называлася царкоўна-прыхадскім вучылішчам у Новым Беразове, сапраўды адкрыла многім прыхаджанам дарогу да лепшай прафесійнай працы ва ўмовах Расіі. Таксама здабыўшы адукацыю ў вучылішчы нашы жыхары пасля дабіваліся поспехаў у прафесійным жыцці ва ўмовах незалежнай Польшчы, у міжваенны перыяд і нават у часы Народнай Польшчы. Пасля адукацыі ў нашай школе хлопцы ішлі адбываць вайсковую службу і ў іх былі веды і ўмеласці, дзякуючы якім хутчэй давалі ім вышэйшыя званні ў войску. Мой дзед Сцяпан Ляўчук, выпускнік вучылішча ў Новым Беразове, у царскай арміі стаў прапаршчыкам. У час рэвалюцыйнай завірухі мой дзед Сцяпан змагаўся ў арміі Дзянікіна. У барацьбе з Чырвонай арміяй страціла жыццё многа дзянікінскіх афіцэраў, іх трэба было замяшчаць і там (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF