Ніва № 02 (3531), 14 студзеня 2024 г.

Заўтра ўсё супакоіцца, прыйдзе адліга!

Ганна КАНДРАЦЮК

На двары лютаваў вецер са снегам, часам ажно касіла з ног, але я не злякалася пагоды. Каб толькі не было галалёдзіцы і нармальна працаваў транспарт!

Мае аўтобусы, якія вывезлі мяне з цёплай кватэры ў прыпушчанскія заснежаныя палі, прыехалі, як ніколі, пунктуальна. Яны яшчэ здаліся незвычайнымі, бо людзі размаўлялі з сабой, часам смяяліся, адчувалася нейкая салідарнасць.

З’явіцца з дарогі ў такую пагоду без ранейшай дамоўленасці — дзіка. Пра такіх наведвальнікаў, кажуць у народзе:

— Вецер з поля, госць з сракі!

Але ў мяне, як і ў тых, што дабіраліся кожны дзень на працу, не было выбару. Пагода як пагода, галоўнае — добрая вопратка і цёплы настрой. У такія хвіліны старая памяць дабываецца з галавы і касцей, грунт то не марудзіць, не здавацца...

У Звярках наш аўтобус перапыніў кантралёр, які хутка праверыў білеты і ветліва развітаўся з шафёрам. Гэтая інтэрвенцыя пад покрывам снежнай ночы гаварыла, што ўсё пад кантролем. Мяне суцяшала і тое, што пасля праваслаўнай Варвары дзень станавіўся даўжэйшым на некалькі хвілін, што з кожным днём будзе больш святла.

Дзесьці за Заблудавам стала развіднівацца.

* * *

У восем гадзін я пакінула цёплы салон аўтобуса і рушыла заснежанай абочынай асфальтоўкі. Але на двары мала што змянілася, ранняе неба замуравалі чорна-фіялетавыя хмары. Яшчэ ўначы, калі пад завыванне вятругі я выбівалася са сну, думала, ці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF