Ніва № 02 (3531), 14 студзеня 2024 г.

Дылема «пултускай»

Міраслаў ГРЫКА

Калі я ў перадкалядным духу прыбіраў халупу, у тым ліку і занядбанае гарышча, я знайшоў там у кучы хламу схаваную сапраўдную банку пултускай меленкі. Так, той «Пултускай», якая напрыканцы камунізму стала далікатэсам, вытанчаным кардон-блю, якое падавалася на вялікіх нагодах. Ці нават без іх, бо ў перыяд строга нармаванага дэфіцыту рынку, які тагачасная ўлада ўраўнаважвала абсурднай празмернасцю папсаваных ідэй, запраўленых воцатам і соллю, наяўных у любых колькасцях на паліцах крамаў, яна была магчымасцю, прытым выдатнай, што людзі збіраліся сям’ёй і сябрамі за стол разам, каб усе маглі палюбавацца яе відам. Ды толькі вонкавым выглядам. Бо здаровы сэнс падказваў пакінуць яе закрытай, як скрыню Пандоры. У адваротным выпадку гэта можа прывесці да ганебных паводзін бяседнікаў, цынічных злоўжыванняў пры падзеле змесціва ці нават прагнага крадзяжу. Таму прыйшлося прыбраць са стала крымінагенную «Пултускую», патлумачыўшы расчараваным гурманам, што галоўнае — гэта дзеці з іх каларыйнымі патрэбамі ў падлеткавым узросце. «І паснедаюць, і паабедаюць, і на вячэру хопіць», — казалі ў такіх сітуацыях, але не без надзеі, што ўсё, што штосьці выпадзе з рота распешчанага дзіцяткі ды ўхопіць тое і дарослы. Пра аўтэнтычнасць знойдзеных мною пултускіх кансерваў сведчыць павязка вакол іх, зробленая з кепскай паперы кульгава задрукаваная. На ёй быў надпіс: ЗАМЕННАЯ ЭТЫКЕТКА. Пад ім была паказальная, хоць і патрэбная была б і лупа, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF