Ніва № 01 (3530), 7 студзеня 2024 г.

Будынкі і карцінкі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Неўзабаве польскія сем’і будуць адзначаць дні бабулі і дзядулі. У нашай краіне гэтыя ўрачыстасці выпадаюць 21 і 22 студзеня. У іншых дзяржавах бывае па-рознаму. У шматлікіх каталіцкіх краінах такіх сеніёраў ушаноўваецца ў свята Ісусавых бабулі і дзядулі — Ганны і Якіма, значыць 26 ліпеня. У Злучаных Штатах і Канадзе свята ўстаноўлена на першую нядзелю пасля першага панядзелка верасня, у Вялікабрытаніі — у першую нядзелю кастрычніка. Польшча, здаецца, з’яўляецца пачынальнікам такога ўшанавання пажылых продкаў, яно пачалося ў палове 1960-х гадоў. У іншых краінах значна пазней...

Беласток на ганаровым месцы — тут вялікі мураль на цяперашнім будынку Маршалкоўскай управы па вуліцы Кюры-Складоўскай, запрашаючы выслаць картачку бабулі і дзядулі. З высокай сцяны радасна ўсміхаецца да гараджан бабулька Жэня, якая не надта даўно заняла месца на іншай вышыні і яе партрэт можна разглядаць цяпер як ікону ў святым куточку, у «святым куточку» Беластока...

Магчыма, што ў цяперашні час найважнейшай карцінай у шматлікіх дамах з’яўляецца тэлевізар. А раней сцены свайго жылля людзі аздаблялі ці то макаткамі, ці то пейзажамі з аленямі і лебедзямі; або і яшчэ нейкімі ўпрыгожаннямі. У нашай гарадской прасторы такіх аздабленняў было адносна мала. А ў Савецкім Саюзе?..

Неўзабаве пасля вайны краіну светлай будучыні наведаў выдатны амерыканскі пісьменнік Джон Стэйнбек. Трапіў мне ў рукі запіс ягонага падарожжа ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF