Ніва № 01 (3530), 7 студзеня 2024 г.

Час Каляд

Юрка БУЙНЮК

У штодзённай мітусні шэрых дзён прыходзіць час, калі і ў нас з’яўляецца святло. Гэта больш за дзве тысячы гадоў штогод на зямлю прыходзіць сам Ісус Хрыстос. Прыходзіць да ўсіх людзей, незалежна бедных ці багатых, незалежна ад нацыянальнасці. Хрыстос быццам святло прыносіць нам радасць ад свайго нараджэння. На пачатку святкуюць хрысціяне заходняга абраду — каталікі, а пасля 13 дзён па каталіцкіх святах пачынаюцца праваслаўныя святкаванні. Праваслаўныя Каляды папярэджваюць святы: 4 снежня — Увядзенне Прасвятой Дзевы Багародзіцы (з гэтага часу можна спяваць калядкі); пасля 13 снежня — святога Андрэя; 17 снежня — святой Варвары, якой прысвечаны народныя прымаўкі — «Святая Варвара кусок ночы ўварвала» або «Варвара разварыла, Мікола прыгвоздыв»; 19 снежня — святога Міколы, пра якога ў народзе гаворыцца «Да Міколы няма зімы ніколі» або «Мікола — зіма гатова».

Каляды асацыююцца мне з родным домам у Малінніках. Тут быццам месца роднай моцы бурліць сямейная душэўнасць. Пах елкі з лесу, дух украінскіх і беларускіх калядак у выкананні царкоўных хароў абуджае святочны настрой. Таксама як штогод наша сям’я збіраецца пры святочным стале, каб паўспамінаць як калісьці было, а таксама ўзгадаць тых, хто адышоў у Вечнасць — дзядоў, прадзедаў і іншых блізкіх людзей.

Пасля поснай вячэры як штогод мы збіраемся на аўтамашыне на Усяночную ў прыхадскую царкву ў Падбеллі.

КОЛІШНІЯ КАЛЯДЫ

Тут ажываюць успаміны з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF