Ніва № 01 (3530), 7 студзеня 2024 г.

Надзея (працяг з «Нівы» № 53)

Віктар САЗОНАЎ

Гэтым разам перад вачамі усплыў яе родны горад Астравец, дзе дзяўчына была шчаслівай усё дзяцінства. І думала ў тым бестурботным дзяцінстве, што так будзе заўсёды. Там былі чулыя бацькі, сябры, аднакласнікі, дні народзін у коле родных і сяброў, радасць, смех...

Толькі ўсё гэта было раней, у даўно забытым мінулым жыцці. А зараз яно завіравала і правалілася ў бяздонную чорную дзіру і нават не адсвечвала. Ва ўспамін Наталлі гэтым разам уварваліся не шчаслівыя дні, а якраз наадварот. І там, у гэтым канкрэтным успаміне маладзенькая студэнтка Наташа Будзько плакала горкімі слязамі.

Грудзі рваліся на кавалкі ад стогнаў, і здавалася яны разарвуцца як крыштальны сасуд ад удару знутры, але канца гэтым воклічам не было. Побач стаяў яе бацька ў белым медыцынскім халаце, у белай шапачцы на галаве, у павіслай на адным вуху марлевай медыцынскай масцы і з акрываўленымі рукамі. Наташа не чула сваіх стогнаў, не адчувала салёнасці слёз, якія цяклі па ўсім аблічы і патраплялі нават у рот, але і ў гэтакім стане чула пах крыві на бацькавых руках.

Кроў была не на самых руках, а на медыцынскіх пальчатках. Яе бацька лекар у астравецкай бальніцы. Толькі што выйшаў з аперацыйнага пакоя. Быў настолькі разгублены, што нават пальчаткі не скінуў і рукі памыць забыўся.

Бо перад аперацыяй яму пазваніла знерваваная жонка і істэрычным голасам паведаміла, што іх любімая дачка цяжарная, а дзень шлюбу не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF