Ніва № 01 (3530), 7 студзеня 2024 г.

«Супрасльскі кодэкс» перакладзены на польскую мову

(рмац)

Дваццаць восем спецыялістаў прынялі ўдзел у перакладзе на польскую мову «Супрасльскага кодэкса» — унікальнага каштоўнага помніка славянскага пісьменства, занесенага ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. На Падляшшы завяршаецца Год Супрасльскага кодэкса і звязаныя з ім урачыстасці.

У 2023 годзе выпадаюць важныя юбілеі, звязаныя з гэтым рукапісам: тысячагоддзе існавання гэтага пісьмовага помніка, 500-годдзе з моманту яго размяшчэння ў бібліятэцы манастыра ў Супраслі і 200-годдзе адкрыцця яго ў гэтым манастыры прафесарам а. Міхалам Баброўскім з Віленскага ўніверсітэта.

Супрасльскі кодэкс апісваецца як найбуйнейшы захаваны помнік кірылічнага пісьма X ст., г.зв. прэслаўскай школы пісьменства (літаратурнай) з Балгарыі. Яго адкрыў у 1823 г. у тагачасным базыльянскім манастыры ў Супраслі айцец Баброўскі. Ён лічыцца адным з найстарэйшых і найкаштоўнейшых помнікаў славянскай мовы і пісьменства ў свеце. Гэта таксама неацэнная крыніца для даследаванняў стараславянскай мовы. Напісаны ён кірыліцай. У ім змешчаны 27 жыціяў святых і 22 павучэнні айцоў Царквы, прызначаныя для месяца сакавіка, а таксама адна малітва. Пры якіх абставінах ён пакінуў Балканы, невядома. Адна з версій сведчыць, што кодэкс быў падараваны Супрасльскаму манастыру ў XVI стагоддзі заснавальнікам манастыра Аляксандрам Хадкевічам.

У кнізе 285 аркушаў — 151 з іх захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве. Другая частка, якая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF