Ніва № 01 (3530), 7 студзеня 2024 г.

Знаходка ў Багаслоўскай царкве ў Новаберазове (працяг артыкула з Нівы № 51)

Аляксей МАРОЗ

У Палацы Браніцкіх у Беластоку 11 кастрычніка працаўнікі Інстытута мастацтва Польскай акадэміі навук, між іншым, у прысутнасці настаяцеля Увазнесенскага прыхода ў Новаберазове протаіерэя Яна Казімірука, паказалі стэнды-фатаграфіі з фрагментамі старыннага іканастаса, знойдзенага вясной гэтага года на гарышчы збудаванай у 1771 годзе царквы св. Яна Багаслова ў Новаберазове. Паводле навукоўцаў іканастас быў выкананы ў ХVІІ стагоддзі і першапачаткова знаходзіўся ў драўлянай царкве заснаванага ў 1617 годзе Новаберазоўскага прыхода. Цяпер на яе месцы стаіць мураваная Увазнесенская царква.

Перад Першай сусветнай вайной жыхары Новаберазоўскага прыхода першапачаткова вучыліся ў Новым Беразове ў школе, у якой была дастойная назва — царкоўна-прыхадское вучылішча. Школа была распаложана ў драўляным будынку, які знаходзіўся прыблізна на месцы цяперашняга мураванага будынка вясковага магазіна. Некаторыя выпускнікі беразоўскага вучылішча падаваліся на далейшую адукацыю. Ці быў ім Аляксандар Грыкоўскі, выхадзец з Навакорніна Новаберазоўскага прыхода? Маю тут на ўвазе беларускага настаўніка, дзеяча і змагара за незалежнасць Беларусі Аляксандра Грыкоўскага, дзеяча Беларускай Народнай Рэспублікі, які кіраваў структурамі ўрада БНР у Гродзенскай губерні.

Аляксандр Грыкоўскі нарадзіўся ў 1893 годзе ў Корніне Бельскага павета Гродзенскай губерні. Беларускі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF