Ніва № 01 (3530), 7 студзеня 2024 г.

Сакрат з Крынак

Ё ІН КРЫНЭК

Канец 2023 года. Дзесяць гадоў мінае ад ягонай ціхай, самотнай смерці. Зараз пачнецца адзінаццаты. Ці хтосьці яшчэ памятае Сакрата Яновіча з Крынак?

Мая 14-гадовая дачка Таня ўзгадвае толькі ягоны чырвоны, махровы халат. Менавіта так адзяваўся наш пісьменнік ў апошнія гады свайго жыцця. З Сакратам пазнаёмілася я пасля майго вяртання з эміграцыі. Я пераехала на родную зямлю, каб працаваць, як думала тады, для праваслаўна-беларускай справы, а Сакрат з’яўляўся прыхільнікам маёй ідэі. Мне здавалася, што праваслаўе і беларушчына (тады для мяне непадзельныя) знаходзіліся пад пагрозай нейкага каталіцка-польскага паглынання. І я вось надумалася стаць рыцарам-абаронцам прыгнечанай праваслаўна-беларускай нацыі. На цэлыя Крынкі, у якіх я тады пасялілася, адзін Сакрат мяне падтрымліваў. Усе астатнія не давалі жыць. Літаральна. Дык калі цябе не прымаюць на працу, у цябе няма магчымасці набыць хлеб. Царква не прыйшла мне на дапамогу, ніколі не падтрымала, хаця нагод — канкрэтных праектаў супрацоўніцтва я дастаўляла ёй шмат. У па-царску разбудаванай царкоўнай наменклатуры я — адданая прыхаджанка ды царкоўная пеўчая кленчыла у самых нізкіх чынах. Але ж я не падумала здавацца і надалей змагалася за праваслаўна-беларускую справу з пустымі кішкамі. З нагоды адсутнасці якога-небудзь працоўнага штату ў мяне было шмат часу на пасядзелкі з Сакратам. Ён саджаў мяне на фатэлі ў хатняй канцылярыі, я брала на калені дачку Таню (не памыліць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF