Ніва № 01 (3530), 7 студзеня 2024 г.

Каляды з верай і надзеяй

Яўген ВАПА

Каляда, каляда — і не аднаму з нашых чытачоў пакоціцца з вачэй сляза. Сляза тугі па мінулым, сляза чалавечага прамінання, ці сляза чакання сваіх блізкіх і родных. Сляза, што дазваляе нам разам з зіхаценнем каляднай зоркі, цацачнай ялінкі, непаўторным, хатнім смакам і пахам сямейнай вячэры — адчуць праз тую слязіну з вачэй усе свае спадзяванні, надзеі, расчараванні. Раз яна скрытая, другі раз коціцца праліўным струменьчыкам жалю і ачышчэння. У кожнага з нас свае гісторыі і вобразы тых дзён Ражджаства Хрыстовага, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне сямейнымі расказамі і застаюцца з дзяцінства да старасці ў чаканні лепшага. Калядны цуд нашых мараў і сноў з’ядноўвае сямейнікаў, родных, грамадствы ў дабрыні чалавецтва, нягледзячы на ўсе матэрыяльныя багацці і спаборніцтвы за іх.

Ісус Хрыстос — маленькае дзіця народжанае не ў царскіх палацах, але ў цёмнай пячоры, сярод бедных пастушкоў і іхніх жывёл, з першай хвіліны свайго зямнога прыбыцця апынуўся сярод тых, што складалі большасць тадышняга, звычайнага грамадства, тых, якія штодзённай, цяжкай працай стараліся пераадолець усе жыццёвыя клопаты, не выкідаючы аднак з сябе дабра, узаемадапамогі, гасціннасці. Маленькі Збаўца ўліў чалавецтву на тысячагоддзі надзею на лепшае ў свеце бачным і нябачным, у свеце са сваімі асабістымі і агульначалавечымі дасягненнямі і трагедыямі, у свеце вечнасці кахання, але і войнаў, радасці нараджэння і цярпення ад хвароб і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF