Ніва № 01 (3530), 7 студзеня 2024 г.

Наперад у 2024-ы

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

2024-ы год, дні якога ўжо паляцелі ў летапіс жыцця планеты, не абяцае нашаму свету нічога спакойнага. Гэта якраз той прагноз на бліжэйшую будучыню, у якім немагчыма памыліцца. Да гэтага трывожнага чакання падрыхтавалі нас некалькі папярэдніх гадоў, калі на зямлі адбываліся малааптымістычныя падзеі. Непаслядоўная палітыка моцных дэмакратычных дзяржаў, рост агрэсіўнасці таталітарных рэжымаў і войны, прыродныя катаклізмы і пандэмія — усё гэта тыя з’явы, якія вызначаюць развіццё дзяржаў на розных кантынентах. Нас натуральна найперш найбольш цікавіць наша ўсходнееўрапейская прастора і падзеі на ёй. І спакой тут, як пісаў класік, толькі сніцца.

Адкрытая вайна Расеі супраць Украіны, якой скора ўжо два гады, будзе вельмі істотна ўплываць і на падзеі ў Беларусі. Вайна гэтая набыла зацяжны і непрадказальны характар. Зразумела толькі адно — Расея і не збіраецца прыпыняць сваю агрэсію. Зараз цыркулюе інфармацыя, што Пуцін заявіў кітайскім партнёрам, што сваю «спецаперацыю» супраць Украіны ён мае намер весці яшчэ мінімум пяць гадоў. Цяпер якраз канчаецца чарговы 12-гадовы цыкл кіравання Расеяй Пуціным і альбо ён бясслаўна закончыць сваё правадырства (на гэта пакуль нішто не паказвае), альбо пойдзе на чарговы тэрмін валадарання. І адпаведна новы віток канфрантацыі з рознымі краінамі еўрапейскай і сусветнай дэмакратыі. Апошнім часам Масква рэгулярна пагражае Фінляндыі, няма падстаў расслабляцца і іншым суседзям (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF